20 красавiка 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ўлады і апазіцыя дамовіліся адмяніць «законы 16 студзеня»

50
Украінскія ўлады і апазіцыя дамовіліся адмяніць «законы 16 студзеня»

(абноўлена - 00:26) Арсеній Яцанюк адмовіўся ўзначаліць урад.

Увечары 27 студзеня прайшла сустрэча прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ўдзельнікаў рабочай групы па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў краіне з лідарамі апазіцыйных парламенцкіх фракцый, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Як адзначаецца ў паведамленні, перамовы вялі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Партноў, міністр юстыцыі Алена Лукаш, кіраўнік фракцыі партыі УДАР Віталь Клічко, кіраўнік фракцыі Батькивщина Арсеній Яцанюк, кіраўнік фракцыі Свабода Алег Цягнібок.

На перамовах украінскіх уладаў з прадстаўнікамі апазіцыі бакі дамовіліся аб адмене законаў, якія былі прынятыя 16 студзеня і істотна абмяжоўваюць свабоды грамадзян. Пра гэта паведаміла міністр юстыцыі Украіны Алена Лукаш.

Пры гэтым, па словах Лукаш, тыя законы, якія не выклікаюць заўваг, у аўторак у ходзе пазачарговага пасяджэння будуць зноў адобраныя Радай. «Палажэнні законаў, якія страцяць сілу заўтра (у аўторак), будуць адпрацаваныя бакамі разам і будуць адказваць еўрапейскаму ўзроўню», - патлумачыла кіраўнік мінюста.

Акрамя таго, на перамовах лідар партыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк адмовіўся ад прапановы прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўзначаліць урад.

На пазачарговым пасяджэнні разы будзе разгледжана пытанне аб адказнасці ўрада. Калі ўкраінскі парламент вынесе ўраду Мікалая Азарава вотум недаверу, ён павінен падаць у адстаўку, якую прымае прэзідэнт.

Бакі дамовіліся працягнуць перамоўны працэс, дадала Лукаш.

Тым часам, абвешчана ўсеагульная мабілізацыя на Майдане.

Фота: ukrafoto.com

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках