19 красавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі эксперт: Народ спыніць лукашэнізацыю Украіны

37
Амерыканскі эксперт: Народ спыніць лукашэнізацыю Украіны

Віктар Януковіч не зможа пайсці па шляху беларускага дыктатара.

Пра гэта заявіў эксперт па пытаннях Усходняй Еўропы ў Атлантычнай Радзе Адрыян Каратніцкі ў інтэрв'ю польскаму выданню Gazeta Wyborcza, піша «Главком».

«Вядома, Януковіч можа спрабаваць пайсці такім шляхам, але ва Украіне грамадзянскач супольнасць значна мацней, чым у Беларусі. І яна не дазволіць ажыццявіць лукашэнкізацыю Украіны», - дапусціў эксперт.

Паводле яго слоў, «Януковіч можа спрабаваць стаць нават Піначэтам, ці кімсьці значна горшым, увесці надзвычайнае становішча або нават ваеннае» і тады загінулых і ахвяр розных рэпрэсій трэба было б вылічваць сотнямі і тысячамі.

«Хоць я не ўпэўнены, што ваеннае становішча можна было б увесці, таму што невядома, армія засталася б лаяльнай да прэзідэнта, ці таксама падзялілася б на дзве часткі... Бо, звярніце ўвагу, да гэтага часу прыгнётам дэманстрантаў у Кіеве займаюцца спецпадраздзяленні МУС, а таксама бандыты з Харкаўскага рэгіёну, якія асобна аплачваюцца», - растлумачыў Каратніцкі.

Нагадаем, на перамовах украінскіх уладаў з прадстаўнікамі апазіцыі бакі дамовіліся аб адмене законаў, якія былі прынятыя 16 студзеня і істотна абмяжоўваюць свабоды грамадзян. Пра гэта паведаміла ў ноч на аўторак міністр юстыцыі Украіны Алена Лукаш. Пры гэтым, тыя законы, якія не выклікаюць заўваг, у аўторак у ходзе пазачарговага пасяджэння будуць зноў адобраныя Радай.

Акрамя таго, на перамовах лідар партыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк адмовіўся ад прапановы прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ўзначаліць урад. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў апазіцыянеру стаць прэм'ерам на перамовах у суботу.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках