25 красавiка 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Дашкевіч перайшла ў «Гавары праўду»

67
Наста Дашкевіч перайшла ў «Гавары праўду»

На новым месцы Наста Дашкевіч (Палажанка) будзе займацца культурнымі і медыйнымі праектамі.

«Мой выбар паў на «Гавары праўду», таму што я веру, што гэтая каманда здольная да прафесійнай працы, бачу пэўны патэнцыял і буду спрабаваць дапамагчы», - заявіла Наста Дашкевіч у каментары «Радыё Свабода».

Пакуль невядома, ці будзе Наста Дашкевіч працягваць сваю дзейнасць у «Маладым фронце».

Нагадаем, за падзеі 19 снежня 2010 года Наста Дашкевіч, тады намеснік старшыні «Маладога фронту», была асуджаная на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год. Яе арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Актывістка стала адной з абвінавачаных па артыкуле 293 КК «Масавыя беспарадкі». Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага 2011 года яе выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Наста Дашкевіч з'яўляецца жонкай былога палітвязня і аднаго з лідараў «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча. Яны ажаніліся, калі Зміцер Дашкевіч быў яшчэ ў турме.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках