28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Лукашэнка баіцца Майдана, як вампір святой вады

86
Gazeta Wyborcza: Лукашэнка баіцца Майдана, як вампір святой вады

Беларускія ўлады баяцца падзеяў ва Украіне і спрабуюць іх схаваць.

Афіцыйныя СМІ Беларусі імкнуцца падзеям ва Украіне прысвяціць як мага менш увагі. Урадавае агенцтва БелТА не праінфармавала, напрыклад, што прэзідэнт Віктар Януковіч прапанаваў аднаму з лідараў апазіцыі Арсенію Яцанюку пасаду прэм'ер-міністра. У паведамленнях праўладнага агенцтва часцей за ўсё цытуецца пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, таму беларусы могуць даведацца, што «сярод удзельнікаў пратэсту ёсць шмат крымінальнікаў» ці што «ўзброеныя баявыя атрады апазіцыі атакуюць міліцыю».

Падобным чынам асвятляюць падзеі ва Украіне і іншыя дзяржаўныя медыя. У тэлевізійных праграмах Кіеў з'яўляецца другараднай тэмай, а інфармацыя адтуль падаецца ў канцы інфармацыйных блокаў, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Аднак высілак, які ўкладваецца ва ўтойванне ад грамадскай думкі прыроды ўкраінскага бунту, даказвае, што ўлада ўсведамляе значэнне Майдана і баіцца яго. Менск робіць высновы з падзеяў ва Украіне.

«Падчас масавых пратэстаў дарога ад законапаслухмянага грамадзяніна да злачынца надзвычай кароткая. Усё пачынаецца з маленькіх крокаў: спачатку чалавек хоча выказаць сваё меркаванне там, дзе гэтага рабіць не павінен. Потым выходзіць на вуліцу, «выпадкова» блакуючы рух. Разбівае палатку ў цэнтры горада і распальвае вогнішча, каб сагрэцца. А потым нахіляецца за каменем, каб кінуць ім у тых, хто яму замінае пратэставаць... Такім чынам мы пачынаем мець справу ўжо не з «радыкальным удзельнікам маніфестацыі», а са звычайным крымінальнікам... Каб прадухіліць гэта, органы правапарадку павінны дзейнічаць максімальна брутальна», - піша суботні выпуск друкаванага органа адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия».

Раней Аляксандр Лукашэнка назваў падзеі ва Украіне трагедыяй і кашмарам. Ён таксама заявіў, што Беларусь, як Расея, падтрымлівае прэзідэнта Віктара Януковіча.

Затое ў незалежных беларускіх медыя Майдан з самага пачатку з'яўляецца тэмай нумар адзін. Большасць рэдакцый выслала карэспандэнтаў у Кіеў. Плюс да гэтага лідары апазіцыйных партый наведвалі Майдан і праяўлялі салідарнасць.

- Перамога Майдана азначала б, што Украіна пойдзе ў Еўропу, а гэта б узмацніла еўрапейскія тэндэнцыі Беларусі. У сваю чаргу, яго паражэнне азначала б збліжэнне з Масквой, а для нас - узмацненне ціску Крамля. Таму мы падтрымліваем Майдан, - сказаў адзін з лідараў партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках