20 красавiка 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя правярае аўтамабілі тых, хто едзе на пахаванне Жызнеўскага

22
Міліцыя правярае аўтамабілі тых, хто едзе на пахаванне Жызнеўскага

У пасёлку Знамя Працы сёння павінна адбыцца пахаванне забітага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Як паведамляе ў «Фэйсбуку» актывіст Андрэй Стрыжак, міліцыяй правяраюцца машыны, якія ідуць у пасёлак Знамя Працы, дзе будзе пахаваны забіты ў Кіеве беларус.

Па дадзеных маці Міхаіла Жызнеўскага, аўтамабіль з яго целам ужо прыбыў на ўкраінскую мытню. Сама Ніна Жызнеўская зараз знаходзіцца ў Гомелі і чакае, калі цела сына даставяць на могілкі. Тым часам, сваякі забітага ўжо больш за гадзіну з труной знаходзяцца на мяжы.

Як паведамляе карэспандэнт сайта charter97.org, з абодвух бакоў пасёлка стаяць аўтамабілі з людзьмі ў цывільным. У дадзены момант на могілках сабраліся дзесяткі актывістаў з Гомеля.

Нагадаем, 26 студзеня ў Кіеве адбылася паніхіда па Міхаілу Жызнеўскаму і памінальнае шэсце. Тысячы людзей прыйшлі, каб ушанаваць памяць загінулага беларуса. На развітанні былі таксама лідары ўкраінскай апазыцыі Віталь Клічко, Арсеній Яцанюк, Алег Цягнібок. Падчас памінальнага шэсця людзі ў Кіеве скандавалі «Герой» і «Дзякуй, Беларусь!»

Міхаіл Жызнеўскі быў забіты на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стрэлам у сэрца 22 студзеня.

Жызнеўскі доўгі час жыў ва Украіне, быў членам арганізацыі УНА-УНСО і моладзевага крыла партыі Віталя Клічко «Удар». Паводле афіцыйнай версіі, Міхаіл быў забіты паляўнічай куляй невядомым. Куля трапіла ў аорту каля сэрца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках