25 красавiка 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Лібералізацыя гандлю была найгрубейшай памылкай

214
Лукашэнка: Лібералізацыя гандлю была найгрубейшай памылкай

Кіраўнік вырашыў заняцца сферай гандлю.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 28 студзеня на нарадзе аб стане і развіцці спажыўкааперацыі Беларусі, паведамляе БелТА.

«Гэта не звязана з цяперашняй нарадай. Мы зараз будзем вельмі сур'ёзна глядзець сельскую гаспадарку, потым камунальную сферу. Ніхто не хоча падыходзіць да пытання аб гандлі, - адзначыў ён. - Мы лібералізавалі ў свой час перш за ўсё гандаль. І гэта была наша найгрубейшая памылка. Ужо цяпер усе эканамісты кажуць пра тое, што нельга адпускаць кошты, перш чым будзе створаная шалёная канкурэнцыя ў сферы вытворчасці».

«Думаю, што нам трэба вельмі сур'ёзна ўзяцца за гандаль і вывучыць працэсы, якія адбываюцца ў ім. І наколькі гэта магчыма, не на шкоду, вядома, самому гандлю і іншым рынкавым тэндэнцыям, нам трэба прымаць нейкія рашэнні. Можа, гэта будзе і закон, але сферай гандлю нам трэба сур'ёзна заняцца», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка нагадаў, што ў свой час даручаў прэм'ер-міністру заняцца пытаннямі работы Міністэрства гандлю.

«Вы казалі, яго трэба ліквідаваць, а я кажу: давайце паспрабуем яго задзейнічаць, нагрузіць працай. Таму вярніцеся да гэтага пытання, надзяліце паўнамоцтвамі Міністэрства гандлю, Белкаапсаюз па навядзенні парадку ў гандлі. Яны павінны навесці парадак. Усе астатнія да гэтага парадку - прыбудавацца. І Мінгандлю, і Белкаапсаюз павінны займацца кантролем і рэгуляваннем гандлёвых адносінаў у нашай краіне», - падкрэсліў Лукашэнка.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар на нарадзе закрануў тэму нарастальнай канкурэнцыі з буйнымі гандлёвымі сеткамі і выказаў меркаванне аб неабходнасці прыярытэтнага развіцця паслуг крамаў крокавай даступнасці.

«Я ўжо папярэджваў губернатараў і мэра Менска, што за кожны гіпермаркет адкажуць галавой, калі будуць знішчаныя крамы крокавай даступнасці. У нас ужо такіх сетак дастаткова, і трэба выконваць нейкія адсоткавыя суадносіны. У адваротным выпадку мы патрапім да іх у такую кабалу і яны апынуцца некіравальнымі настолькі, што мы будзем цалкам ад іх залежныя», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Там, дзе трэба пабудаваць гіпермаркет, - будуйце. Цяпер трэба паглядзець, палічыць, асабліва ў Менску, можа іншых буйных гарадах і сказаць «стоп», калі гэта дастаткова. Усе астатнія хай будуць малыя, сярэднія . І гэта будзе ствараць канкурэнцыю і будзе нашай незалежнасцю ў гандлі», - працягнуў ён.

«Па сетках мы дамовіліся: буйных крам у нас дастаткова, не дай бог знішчым дробныя крамы. Тым больш, за гэтым «буйняком» стаяць чужыя людзі з іншых дзяржаў, якія будуць вам навязваць умовы, а вы нікуды не дзенецеся, таму што іншых крам у вас не будзе», - рэзюмаваў кіраўнік.

Напісаць каментар 214

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках