20 красавiка 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч выдаў кнігу турэмных твораў

5
Зміцер Дашкевіч выдаў кнігу турэмных твораў

Кніга былога палітвязня Змітра Дашкевіча «Чарвяк» выйшла ў Вільні.

Пад цвёрдай вокладкай сабраныя 164 старонкі твораў былога палітвязня, напісаных у турме.

«Адабралі турэмныя творы мастацкай накіраванасці, без публіцыстыкі», - распавёў «Радыё Свабода» Зміцер Дашкевіч. - Асабістых эмоцый ад таго, што кніга выйшла, я не адчуваю. Мабыць, з той прычыны, што я перажыў гэтыя эмоцыі ў няволі, - у турмах і калоніях з 2006 па 2013 гады.

Натуральна, можна казаць: дрэнна, што ў 21-м стагоддзі ў нашай краіне ёсць турэмная літаратура, ёсць палітвязні. Але з іншага боку - гэта натуральны працэс жыцця, бо кожны народ павінен здабыць сваю незалежнасць і дэмакратыю, прайсці праз выпрабаванні і ахвяры».

Зміцер Дашкевіч прызнаецца, што цяпер працуе над дакументальнай кнігай пра «Малады фронт», але «праца ідзе не так эфектыўна, як хацелася б».

Нагадаем, 30 студзеня Першамайскі суд Менска плануе разгледзець чарговую справу супраць Дашкевіча - нібыта за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі.

Дашкевіч у судзе заявіў, што супраць яго была здзейсненая правакацыя спецслужбаў, і віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме прысудзіў яго да яшчэ аднаго году пазбаўлення волі - за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках