23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы знялі кліп у памяць пра Міхаіла Жызнеўскага (Відэа)

77

Ролік агучаны любімай украінскай народнай песняй беларускага актывіста.

Ён складаецца з фатаграфій, знятых падчас супрацьстаяння ў Кіеве ў апошнія месяцы, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, 25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі быў застрэлены сілавікамі падчас сутыкненняў ва ўкраінскай сталіцы 22 студзеня. У мінулую суботу у Міхайлаўскі Златаверхі сабор Кіева развітацца з ім прыйшлі лідары ўкраінскай апазыцыі і дзесяткі тысяч кіяўлян. Напярэдадні памяць беларуса ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе ён жыў некаторы час пасля таго, як у 2005 годзе з'ехаў з Беларусі. Пахаванне Міхаіла Жызнеўскага адбыліся ў аўторак 28 студзеня ў пасёлку Знамя Працы пад Гомелем прыкладна ў 12-13 гадзін.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках