25 красавiка 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газету Слонимскую» выселілі з памяшкання

2
«Газету Слонимскую» выселілі з памяшкання

За 16 гадоў існавання газеты рэдакцыя мяняе памяшканне ўжо чацвёрты раз.

У гэтым жа будынку з памяшкання выселілі і лекара Івана Шэгу, кіраўніка раённай арганізацыі БНФ, які адкрыў недзяржаўную інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову «Шэгамедкансульт», паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах рэдактара «Газеты Слонимской» Віктара Валадашчука, адміністрацыя рынка «Косаўскі» закрыла ўваход на другі паверх яшчэ 31 снежня пасля абеду. Супрацоўнікі рэдакцыі нават не мелі магчымасці забраць свае рэчы.

Высяленне адбылося ўжо пасля навагодніх святаў. Лекар Іван Шэга кажа, што рэчаў да гэтага часу не забіраў і збіраецца судзіцца з адміністрацыяй рынка «Косаўскі», бо дамову на арэнду памяшкання ён заключаў на тры гады.

Рэдакцыя газеты ўжо знайшла новае памяшканне, а Івану Шэге пакуль гэта не ўдалося.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках