19 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы: Жыццё прымусіць вярнуцца да падатку на «дармаедаў»

137
Мінпрацы: Жыццё прымусіць вярнуцца да падатку на «дармаедаў»

Адзінае, што стрымлівае ўлады ад яго ўвядзення - адсутнасць вызначэння паняцця «дармаед».

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску 3 студзеня заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік, паведамляе БелаПАН.

«На жаль, ніхто пакуль у рэспубліцы не здолеў падлічыць, які эканамічны эфект мы можам атрымаць ад таго, што мы кагосьці вылавім і выдаткуем [сродкі] на тое, каб гэтых людзей вылавіць, і вызначыць іх статус», - сказаў ён.

З ягоных слоў, стрымліваючым фактарам для ўвядзення падатку на дармаедаў з'яўляецца неакрэсленасць паняцця дармаедства. «Сёння мы гаворым пра дармаедаў, не ведаючы, хто гэта: ці чалавек, які за 10 гадоў не убіў цвіка ў сцяну, або чалавек, які за два месяцы прайшоў праз мяжу 150 разоў», - сказаў Грушнік.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што «жыццё прымусіць» Беларусь вярнуцца да разгляду пытання аб увядзенні падатку.

«Калі мы сапраўды паглядзім, ці гэтыя людзі, прабачце мяне, не працуюць, або гэтыя людзі працуюць неяк, вельмі нядрэнна і атрымліваюць пэўны даход, але не плацяць з яго падаткі. Гэта зусім розныя рэчы», - заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.

З ягоных слоў, «разабраўшыся ў першакрыніцы», органы ўлады змогуць прыняць пастанову. «Альбо мы павінны рабіць больш жорсткай нашую падатковую службу, альбо мы павінны сапраўды вылоўліваць кагосьці і пытацца: «Дарагі таварыш, працуеш або не? Ці табе з нейкай карткай будзем лячыць зубы і яшчэ нешта», - растлумачыў Грушнік

Нагадаем, у сярэдзіне восені стала вядома, што ў Беларусі прапрацоўваецца пытанне аб вызначэнні механізму кампенсацыі непрацоўным эканамічна актыўным насельніцтвам часткі дзяржаўных выдаткаў на наданне ім і іх сем'ям сацыяльных ды іншых паслуг, што датуюцца дзяржавай. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на онлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайце ведамства.

Чыноўнік адзначыў, што ў адпаведнасці з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаныя браць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, мыт ды іншых плацяжоў.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках