28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: твар «Белкаапсаюза»

109

Як прэзентуе сябе самая буйная гандлёвая сетка Беларусі?

Зусім нядаўна на некаторых прадпрыемствах «Белкаапсаюза» Лукашэнка нечакана выявіў «драмучасць». Пра гэта ён заявіў у аўторак на нарадзе па пытаннях развіцця спажыўкааперацыі.

«Белкаапсаюз» - гэта самая буйная гандлёвая сетка ў Беларусі, арыентаваная на продаж, у асноўным, тавараў айчыннай вытворчасці. Больш чым 10 тысяч крам, размешчаных пераважна ў сельскай мясцовасці, штодня наведваюць больш за 1,2 млн. пакупнікоў. «Каб забяспечыць крамы спажывецкай кааперацыі таварам, транспартны парк Белкаапсаюза ў год «намотвае» амаль 170 млн. км. Гэта больш, чым адлегласць ад Зямлі да Сонца», - з гонарам паведамляе сайт «Белкаапсаюза».

Між тым, каб знайсці драмучасць у гандлёвай сетцы, дастаткова зазірнуць у любую сельскую краму.

Вось што ўбачыў карэспандэнт «Салідарнасці» ў краме ў вёсцы Пагост Салігорскага раёна.

Гэты гандлёвы аб'ект Салігорскага райпо трымаецца на адным прадаўцу. Некалькі гадоў таму яна дасягнула пенсійнага ўзросту, але кіраўніцтва ўпрасіла яе працу не кідаць. Інакш краму давялося б закрыць - працаваць у вёсцы прадаўцом няма каму.

Каб акунуцца ў мінулае, беларусам не трэба вынаходзіць машыну часу. Ім дапаможа гандлёвая сетка «Белкаапсаюза».

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках