25 красавiка 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцызы на цыгарэты і алкаголь падымуць на 50%

93
Акцызы на цыгарэты і алкаголь падымуць на 50%

Кошт акцызных марак для алкаголю і тытуню павялічыцца з 1 лютага.

У Беларусі з 1 лютага 2014 года на 50% будзе павялічаны кошт акцызных марак для маркіроўкі алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі ад 24 студзеня 2014 года №6, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелаПАН.

Кошт акцызнай маркі для маркіроўкі алкагольных напояў складзе 460 рублёў, тытунёвых вырабаў - 180 рублёў.

Папярэдняе павышэнне кошту акцызных марак адбылося 1 ліпеня 2013 года - на 20%.

Нагадаем, раней міністр фінансаў Расеі Антон Сілуан заяўляў, што Беларусь павінна падняць кошты на цыгарэты да ўзроўню ЕЗ.

Расея плануе абмеркаваць з Беларуссю і Казахстанам магчымасць павышэння імі акцызаў на тытунёвую прадукцыю больш высокімі тэмпамі, чым запланавана цяпер.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках