25 красавiка 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Байкот павінен быць больш жорсткім

37
Гары Паганяйла: Байкот павінен быць больш жорсткім

У недэмакратычнай краіне выбары не з'яўляюцца інструментам змены ўлады.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла.

«Я не палітык, але пэўную пазіцыю з нагоды «выбараў» маю. Я лічу, што ў недэмакратычнай Беларусі, дзе кіруе дыктатарскі рэжым, такі інструмент, як «выбары», не можа быць выкарыстаны для прыходу да ўлады. Але выкарыстаць гэтыя кампаніі для асветы нашых грамадзян, для дэманстрацыі сваёй пазіцыі, якая адрозніваецца ад афіцыйнай, і прапановы сваіх ідэй трэба. Навучанне нашых грамадзян, якім чынам трэба адстойваць сваё права выбару і голас, як раз і можа прывесці да зменаў», - лічыць юрыст.

Гары Паганяйла лічыць, што апазіцыі трэба шукаць новыя метады для байкоту «выбараў».

«Байкот трэба праводзіць больш агрэсіўна, больш рашуча і эфектыўна. Гэта значыць знаходзіць як раз тыя законныя метады і формы, па якіх можна было б перакуліць гэтыя «выбары». Перакуліць з тым, каб былі ў руках доказы фальсіфікацый выбараў, каб можна было абскардзіць дзеянні адпаведных выбарчых адміністрацый і звярнуцца ў суды. Мы выдатна разумеем, што яны будуць не на баку заяўнікаў, але тым не менш, паказваць, што ў гэтых умовах інструменты не дзейнічаюць, важна для разумення нашымі грамадзянамі і той міжнароднай грамадскасці, да якой мы зараз апелюем.

Нагадаем, пачынаючы з 1995 года ні адны «выбары» і ні адзін «рэферэндум», якія праводзяцца ў Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках