25 красавiка 2024, Чацвер, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы на трансляцыю закупілі нават на Марсе»

124
«Правы на трансляцыю закупілі нават на Марсе»

Галоўны хакеіст зноў змарозіў глупства.

3 студзеня ў Менску адкрыўся чарговы калядны міжнародны турнір аматараў хакея. Праўда, за каманду Лукашэнкі выступае цэлы шэраг прафесіяналаў.

Але гэта ўжо не навіна: так было заўсёды. Перамагаць у сумленнай барацьбе ён не ўмее.

Навіной стала заява Лукашэнкі на адкрыцці:

- Мы ўсё часцей і часцей на вуліцах, у працоўных калектывах чуем: а ці няма лішняга квітка? Гэта варта павагі. Гэта тое, дзеля чаго і ствараўся гэты міжнародны турнір.

Улічваючы, што трыбуны запаўняюць прымусовым чынам, дзякуючы разнарадцы, разасланай мясцовымі органамі ўлады на прадпрыемствы і ў навучальныя ўстановы з патрабаваннем забяспечыць пэўную колькасць заўзятараў, словы кіраўніка краіны выклікалі выбух сарказму ў Інтэрнэце, піша «Салiдарнасць».

Вось некалькі каментароў чытачоў Goals.by:

Chapakabara: «Пакуль да хаты дайшоў - разоў трыццаць спыталі. Заўтра павешу на спіну шыльдачку - Няма!!!!!!!»

boldizhar05: «Аляксандр, ты калі апошні раз на звычайнай вуліцы быў? Не, не ў сваёй вёсцы з дзясяткам целаахоўнікаў па абодва бакі, са снайперамі ды іншымі, а на простай вуліцы, сярод звычайных людзей, адзін? Колькі дзясяткаў гадоў таму гэта было?»

BiancoBlu: «Правы на трансляцыю закупілі нават на Марсе»

Predator: «Памяняю 2-х пакаёвую кватэру ў Гомелі на квіток фінальнай гульні»

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках