26 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакейны турнір Лукашэнкі завяршыўся бойкай

104

А за каманду кіраўніка выступаў дыскваліфікаваны хакеіст.

Калядны турнір мае статус аматарскага, але для каманды Лукашэнкі зроблена выключэнне: за яе гуляюць прафесійныя хакеісты. Нядзіўна, што яна, як правіла, заваёўвае першае месца, піша «Салiдарнасць».

На гэты раз Лукашэнку дапамагалі восем хакеістаў, якія працягваюць прафесійную кар'еру: брамнік Сяргей Шабанаў, абаронцы Аляксей Плотнікаў, Сяргей Стась, Аляксандр Радзінскі, форварды Сяргей Задзяленаў, Вячаслаў Лісічкін, Сцяпан Панамароў і Максім Слыш. Для даведкі: апошні ў матчах чэмпіянату Беларусі рэдка сыходзіць з пляцоўкі без закінутых шайбаў і дзейсных перадач.

Але і гэта яшчэ не ўсё. За каманду Лукашэнкі гуляў форвард, дыскваліфікаваны міжнароднай федэрацыяй хакея. У допінг-спробе Андрэя Міхалёва, узятай ў лютым 2013-га, быў знойдзены забаронены прэпарат - метылгексанамін.

Атрымалася даволі сімвалічна: свае «элегантныя перамогі» Лукашэнка атрымлівае менавіта такім шляхам. На гэты раз у традыцыйным фінале з расейцамі справа дайшла да бойкі.

Пераможны буліт (лік матчу - 3:2) зноў жа на рахунку прафесіянала, форварда «Віцебска» Сцяпана Панамарова, які яшчэ 4 студзеня закідваў пераможную шайбу ў матчы чэмпіянату Беларусі. А вось ідзі ж ты: ужо 7-га стаў «аматарам» і вырашыў зыход цэлага турніру.

Сам Лукашэнка за ўвесь турнір ні разу не патрапіў у вароты супернікаў.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках