29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Пуцін - самы небяспечны чалавек у свеце

22
Гары Каспараў: Пуцін - самы небяспечны чалавек у свеце

Расейскі кіраўнік страшней ісламістаў, мяркуе палітык.

Экс-чэмпіён свету ў шахматах, а сёння апазіцыйны расейскі палітык Гары Каспараў мяркуе, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін з'яўляецца «самым небяспечным чалавекам у свеце» і ўяўляе для ЗША значна большую пагрозу, чым баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта Каспараў заявіў у інтэрв'ю Yahoo News, апублікаваным 30 верасня.

У той жа час Каспараў рэзка раскрытыкаваў як прэзідэнта ЗША Барака Абаму, так і еўрапейскіх палітыкаў. Амерыканскі лідэр, на думку экс-чэмпіёна свету, занадта позна адрэагаваў на агрэсію Пуціна ва Украіне, што ў канчатковым выніку прывяло да анэксіі Крыма.

Абыякавасць жа еўрапейцаў да дзеянняў расейскага прэзідэнта, гросмайстар параўнаў з самазаспакоенасцю, якая панавала ў свеце напярэдадні Другой сусветнай вайны. Пры гэтым ён назваў крывадушнасцю, што Вашынгтон і ягоныя заходнія саюзнікі дамовіліся аб пастаўках сірыйскім паўстанцам, якія змагаюцца з джыхадзістамі, і адмовілі ў аналагічнай просьбе Украіне.

Пуцін блефуе

Апазіцыянер падтрымаў рэжым санкцый, накладзеных на Расею, адзначыўшы, што ў пэўны момант яны нанясуць страты не толькі расейскай эканоміцы, але і асабіста Уладзіміру Пуціну і ягонаму бліжэйшаму атачэнню. Зрэшты, для гэтага санкцыі неабходна захаваць як найменей да сакавіка 2015 года. Каспараў асцерагаецца, што Пуцін можа выкарыстоўваць халодную зіму і пагрозу перакрыць пастаўкі газу ў Еўропу ў якасці рычага для змякчэння санкцый. Пры гэтым, мяркуе апазіцыянер, расейскі прэзідэнт блефуе. «Ён гуляе ў покер, калі ўсе астатнія гуляюць у шахматы», - заявіў Каспараў.

Экс-чэмпіён свету таксама выказаўся за перанос у іншую краіну чэмпіянату свету ў футболе, які павінен прайсці ў Расеі ў 2018 годзе. Са слоў Гары Каспарава ён не чакае для Расеі нічога добрага, пакуль Уладзімір Пуцін сядзіць у Крамлі, і рыхтуецца да надыходзячай «халоднай зімы».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках