20 красавiка 2024, Субота, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску звольнілі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў пратэсце і галадоўцы

2
У Бабруйску звольнілі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў пратэсце і галадоўцы

З Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў звольненыя двое сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага - наладчыкі Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка.

Фармальная прычына - завяршэнне тэрміну дзеяння працоўнага кантракту. Работнікі ж мяркуюць, што звольнілі іх за прыналежнасць да незалежнага прафсаюзу, паведамляе «Радыё Свабода».

Старшыня заводскай арганізацыі прафсаюза Міхаіл Кавалькоў заяўляе, што звольнілі актывістаў, ігнаруючы іх кваліфікацыю і вытворчую неабходнасць. Супраць звальнення, кажа Кавалькоў, выступала кіраўніцтва цэха, дзе працавалі наладчыкі, але адміністрацыя прадпрыемства пастанавіла не працягваць з імі кантрактаў.

Абодва актывісты ўдзельнічалі ў галадоўцы пратэсту супраць дыскрымінацыі на прадпрыемстве паводле прафсаюзнай прыналежнасці. Яна адбылася ў сакавіку і доўжылася трое сутак.

Са словаў Міхаіла Кавалькова, толькі за гэты год з завода звольненыя шасцёра сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Фармальная прычына звальнення тая ж - завяршэнне тэрміну дзеяння працоўных кантрактаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках