19 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы генеральны сакратар NATO: Альянс цалкам падтрымлівае Украіну

2
Новы генеральны сакратар NATO: Альянс цалкам падтрымлівае Украіну

Генеральны сакратар NATO Ёнс Столтэнб'рг заяўляе, што Расея прадаўжае дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне і заклікае РФ змяніць свае паводзіны ў адпаведнасці з міжнародным правам.

У той жа час ён заяўляе аб поўнай падтрымцы суверэннай і незалежнай Украіны.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН, пра гэта Столтэнбэрг заявіў на сваёй першай прэс-канферэнцыі ў дзень уступлення на пасаду генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу.

"Мы бачым магчымасці ў спыненні агню, але бачым і парушэнні. Сітуацыя вельмі далікатная... Расея прадаўжае дэстабілізацыю Украіны і далей парушае міжнародныя законы", - сказаў ён.

Столтэнбэрг адзначыў, што прычынай крызісу ва Украіне з'яўляецца вайсковае ўмяшанне Расеі.

"NATO не шукае канфрантацыі з Расеяй, але мы не пойдзем на кампраміс што да прынцыпаў, на якіх грунтуецца наш Альянс. Мы будзем прадаўжаць нашую поўную падтрымку незалежнай, суверэннай і стабільнай Украіне. Кожная еўрапейская нацыя павінна быць свабоднай, каб выбіраць свой шлях. Мы павінны бачыць змены ў паводзінах Расеі, якія будуць дэманстраваць адпаведнасць міжнароднаму праву і выкананне Расеяй сваіх міжнародных абавязанняў", - заявіў генеральны сакратар Альянсу.

Новы генеральны сакратар NATO не зменіць палітыкі Альянсу - польскі экспэрт. Ён таксама перакананы, што няма супярэчнасці паміж канструктыўнымі стасункамі Альянсу з Расеяй і моцным NATO. Наадварот - толькі моцнае NATO можа будаваць такія стасункі, якія будуць выгадныя для еўраатлантычнай бяспекі", - адзначыў Столтэнбэрг.

Столтэнбэрг, былы прэм'ер-міністр Нарвэгіі, стаў 13 генсекам Альянсу, і заступіў на гэтую пасаду 1 кастрычніка, змяніўшы Андэрса Фог Расмусэна, які прабыў на гэтай пасадзе пяць гадоў. Расмусэн у мінулым быў прэм'ер-міністрам Даніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках