19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына-кіроўца, якая спяшалася, паўтарыла штуку Джэймса Бонда (Відэа)

9

Харвацкая паліцыя ў рэгіёне Далмацыя затрымала і аштрафавала аўтааматарку, якая праігнаравала развядзенне моста з мэтай хутчэй трапіць у пункт прызначэння.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Telegraph.

Жанчына-кіроўца выканала штуку ў стылі Джэймса Бонда, якую відавочцы паспелі засняць на камеру смартфона.

Аўто 47-гадовай харваткі Марыі Скрачыч (Maria Skracic) «пераскочыла» праз падняты мост. Аўтааматарка, якая ехала з дачкой-падлеткам, спяшалася ў кавярню.

Аўтары відэа змантавалі запіс здарэння з кадрамі з «Чалавека з залатым пісталетам» (The Man With the Golden Gun), адной з серый бандыяны, каб паказаць падабенства паміж дапушчаным харваткай парушэннем ПДР і кінаштукамі.

Пасля таго як самаход прызямліўся, спрацавалі ўсе падушкі бяспекі. Аднак Скрачыч працягнула свой шлях, а затым прыпаркавалася ля кавярні. Там яе затрымалі паліцыянты, якія таксама назіралі за штукай.

Скрачыч была аштрафаваная на 30 еўра за небяспечнае кіраванне, самаход давялося накіраваць у аўтасэрвіс. Ці атрымала яна і яе дзіця якія-небудзь траўмы, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках