28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Volkswagen з «вышыванкаю» на кузаве з'явіўся ў Менску

21

У сетцы з'явіліся фатаграфіі Volkswagen Golf з беларускай сімволікай.

5 кастрычніка ў Менску прайшоў першы Дзень вышыванкі, прысвечаны нацыянальнаму арнаменту, які ў гонар гэтага мерапрыемства размяшчалі на адзенні, аксэсуарах і хатнім тэкстылі.

Некаторыя энтузіясты рабілі татуіроўкі з «вышыванкаю». Некаторыя пайшлі яшчэ далей і размясцілі арнамент на аўто. У сетцы з'явіліся фатаграфіі Volkswagen Golf з беларускай сімволікай, піша onliner.by.

Любоў беларусаў да Golf вядомая ўжо даўно, асабліва да другога пакалення мадэлі, якую можна назіраць паўсюдна на дарогах нашай краіны. На думку імпарцёра Volkswagen, размешчаны на капоце Golf арнамент не проста даніна модзе. Гэта ў першую чаргу кранальныя і беражлівыя стасункі да беларускай культуры і гісторыі. Акрамя таго, гэта свайго роду абярэг. Менавіта так вышыванку выкарыстоўвалі нашы продкі - кожны знак арнаменту валодае сваім сэнсам і значэннем.

Нацыянальны ўзор, размешчаны на Golf, узяты з кнігі «Беларускi народны арнаменты» 1955 года. Яна прызначалася для супрацоўнікаў лёгкай прамысловасці Беларусі. У дадзеным выпадку гэта аналаг арнаменту «Лапа на дванаццаць растоў», якая сімвалізуе засеянае поле, парасткі, квітнеючыя землі і палі, якія абяцаюць багацце і дабрабыт.

Вось такі Golf-беларус атрымаўся. Уладальнік упэўнены, што гэта адзін з самых лепшых трэндаў апошняга часу - правільны, разумны і важны для ўсяго беларускага грамадства. І гэта можа стаць выдатнай традыцыяй.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках