29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам гарыць расліннасць на плошчы 40 гектараў

2
Пад Барысавам гарыць расліннасць на плошчы 40 гектараў

МНС прыцягнула для тушэння авіяцыю.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«Пад вёскай Зямбін Барысаўскага раёна асобнымі асяродкамі гарыць расліннасць на балоцістай мясцовасці. На месцы ліквідацыі прыроднага пажару знаходзіцца штаб Менскай абласной управы МНС.

Паведамленне аб загаранні расліннасці ў балоцістай мясцовасці ў Барысаўскім раёне паступіла ўвечары 9 кастрычніка. Пасля праведзенай разведкі і ацэнкі становішча было ўстаноўлена, што на тэрыторыі ў 40 га асобнымі асяродкамі гарыць сухая расліннасць і хмызняк. Праз цяжкапраходныя балоты падагнаць тэхніку і задзейнічаць асабовы склад для тушэння да месца загарання немагчыма. Таму была прынятая пастанова ліквідаваць загаранне з паветра. Была задзейнічаная авіяцыя МНС. Мі-8 са зліўной прыладай з аб'ёмам 2,5 тоны ўжо здзейсніў 10 заходаў над асяродкам пажару. Агонь лакалізаваны, ліквідацыя пажару прадаўжаецца», - адзначылі там.

Бліжэйшы населены пункт ад месца пажару размешчаны на адлегласці некалькіх кіламетраў. Паблізу асяродку пажару - рэчышча ракі Бярэзіна, па берагах якой расце чарот. Ратавальнікі праводзяць сталы маніторынг сітуацыі, у тым ліку з улікам кірунку ветру. Сталае дзяжурства вядуць работнікі МНС на чоўне з боку ракі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках