20 красавiка 2024, Субота, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімовыя шыны стануць абавязковымі

86
Зімовыя шыны стануць абавязковымі

У Беларусі змяняюцца нормы Правілаў дарожнага руху.

Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў указ №483, якім унесеныя змены і дапаўненні ва ўказ ад 28 лістапада 2005 года №551 "Аб мерах для павышэння бяспекі дарожнага руху», піша БелТА.

У адпаведнасці з указам павялічваецца час навучання практычнаму кіраванню аўтамабілем пры падрыхтоўцы кіроўцаў механічных транспартных сродкаў катэгорыі В з 40 да 50 гадзін. Пры гэтым аўташколам даецца чатырохмесячны тэрмін для арганізацыі падрыхтоўкі кіроўцаў у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі.

Да элементаў дарогі далучаныя размешчаныя на праезнай частцы дарогі пасадкавыя пляцоўкі і выспачкі бяспекі, што дазволіць распаўсюдзіць абавязак уладальнікаў дарог ва ўтрыманні элементаў дарог у бяспечным для руху стане на названыя збудаванні.

Устанаўліваецца таксама абавязак перавозкі дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавіку з выкарыстаннем дзіцячых утрымлівальных прылад ці іншых сродкаў, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі (акрамя выпадкаў, калі рост дзіцяці перасягае 150 см, а таксама пры перавозцы ў аўтамабілі-таксі).

Змяняецца мінімальная ступень святлопрапускання для ветравой шыбы транспартнага сродку, пры якой дапускаецца яго ўдзел у дарожным руху, з 75% да 70%.

Прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне ў перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т.

Акрамя таго, уводзяцца новыя віды дарожнай разметкі для арганізацыі руху ровараў, для абазначэння кірункаў руху па палосах на скрыжаваннях са складанай канфігурацыяй.

Указ уваходзіць у дзеянне праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках