19 красавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: Парашэнка і Пуцін дамовіліся аб выкананні Менскага пратаколу

5
Барозу: Парашэнка і Пуцін дамовіліся аб выкананні Менскага пратаколу

Прэзідэнты Украіны і Расеі дамовіліся ў Мілане аб выкананні Менскага пратаколу «для стварэння даверу паміж старанамі».

Пра гэта паведаміў журналістам прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу паводле вынікаў шматбаковай сустрэчы з удзелам лідараў ЕЗ і прэзідэнтаў Украіны і Расеі сёння ў Мілане, піша УНІАН.

Са слоў Барозу, ключавыя пункты дамоўленасцей - верыфікацыя рэжыму спынення агню, правядзенне выбараў на Данбасе згодна з украінскім заканадаўствам і кантроль за мяжой.

«Гэта была добрая сустрэча. Ключ - гэта выкананне. Што было ўзгоднена, так гэта неабходнасць выканаць Менскі пратакол. Менскае пагадненне жыццёва важнае, каб стварыць давер паміж старанамі», - заявіў ён.

Барозу адзначыў 3 важных пункты, якія павінны быць выкананыя. «Першае - гэта верыфікацыя рэжыму спынення агню. Другое - неабходнасць правядзення выбараў у той частцы Украіны ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам. І трэцяе - гэта кантроль і нагляд за мяжой», - сказаў ён.

Таксама ён дадаў, што адбудуцца і іншыя сустрэчы ў пытанні імплементацыі дасягнутых дамоўленасцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках