24 красавiка 2024, Серада, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапаноўваў Кучме правесці “рэферэндум як у Беларусі”

14
Лукашэнка прапаноўваў Кучме правесці “рэферэндум як у Беларусі”

Дыктатар прапаноўваў другому прэзідэнту Украіны памяняць Канстытуцыю ягонай краіны паводле прыкладу Беларусі, але той адмовіўся.

Пра гэта Лукашэнка паведаміў 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ ў Менску, піша БелаПАН.

“Моцная ўлада ва Украіне неабходная. Патрэбна прэзідэнцкая ўлада з моцнымі, наколькі гэта магчыма, паўнамоцтвамі прэзідэнта", - мяркуе Лукашэнка.

Ён нагадаў, што, калі ў 1994 годзе прыйшоў да ўлады, паўнамоцтвы прэзідэнта ў краіне былі абмежаваныя, "хто заўгодна мог прэзідэнтам маніпуляваць". Са слоў Лукашэнкі, пасля "рэферэндуму" 1996 года, на якім большасць грамадзян нібыта прагаласавалі за змену Канстытуцыі краіны, ён прымусіў Вярхоўны савет ратыфікаваць дакумент. "Я Вярхоўнаму савету сказаў: "Калі не ратыфікуеце, я вас разганю імем народа", - распавёў ён.

Беларуская старана, са слоў Лукашэнкі, прапаноўвала Кучме дапамогу ў падрыхтоўцы новай Канстытуцыі. "Большасць украінцаў падтрымалі гэтую Канстытуцыю, яе трэба было ратыфікаваць у Вярхоўнай радзе. Але Кучма гэтага не зрабіў, патлумачыўшы тым, што рада яго не падтрымае", - сказаў Лукашэнка. "Вось адтуль і пайшло, што нізы жылі па-свойму, Вярхоўная рада - па-свойму, а прэзідэнт - па-свойму", - мяркуе беларускі правадыр.

Нагадаем, ніводныя "выбары" і "рэферэндумы", праведзеныя дыктатарам у Беларусі, не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі і краінамі Захаду праз фальсіфікацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках