16 красавiка 2024, aўторак, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Майму дзецюку ўезд у ЕЗ забаранілі

61
Лукашэнка: Майму дзецюку ўезд у ЕЗ забаранілі

Дыктатар заявіў, што ягонаму сыну Мікалаю забаронены ўезд у Еўрапейскі Звяз.

Пра гэта Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў, якая сёння праходзіць у Менску, паведамляе РІА «Новости».

«Забаранілі ўезд. За што? Нават майму дзецюку! Ён жа ў выбарах не ўдзельнічаў», - сказаў Лукашэнка на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску.

Таксама Лукашэнка распавёў, што ў спісы «неўяздных» былі ўключаныя некалькі чалавек, якія да моманту складання спісаў ужо памерлі. «Некаторых памерлых у спісы ўнеслі. Макей паехаў - выкраслілі», - сказаў ён.

Нагадаем, больш за 200 беларускіх чыноўнікаў, уключаючы самога дыктатара, знаходзяцца ў «чорных спісах» ЕЗ, куды яны трапілі за фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсіі супраць апазіцыі. Мікалай Лукашэнка пад санкцыі ЕЗ не трапляе.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках