29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Прарыву на перамовах з Расеяй не адбылося

8
Мэркель: Прарыву на перамовах з Расеяй не адбылося

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель адзначыла, што істотнага прарыву на перамовах з Расеяй не было дасягнута.

"Тут я да гэтага моманту не магу казаць ні пра якія прарывы", - адзначыла кіраўніца ўрада ФРГ.

"Мы маем намер працягваць дыялог", - дадала Мэркель. З яе слоў, "быў дасягнуты прагрэс што да некаторых пытанняў", аднак асноўная праблема ў тым, што "працягваюцца парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".

У сваю чаргу, кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што праведзеныя на саміце перамовы ва ўрэгуляванні ва Украіне былі "пазітыўнымі і паспяховымі", паведамляе РІА Новости.

Працоўны сняданак з удзелам прэзідэнтаў Расеі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі ў рамках саміту АСЕМ працягваўся амаль 1,5 гадзіны. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках