25 красавiка 2024, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Польшчы выставяць расейскіх дыпламатаў

5
З Польшчы выставяць расейскіх дыпламатаў

У затрыманага польскага афіцэра, які падазраецца ў шпіянажы на карысць РФ, быў доступ да сакрэтных дакументаў NАТO.

Малады юрыст, затрыманы паводле таго ж падазрэння, павінен быў неўзабаве пачаць працу ў адным з міністэрстваў. Якая была матывацыя абодвух падазраваных у шпіянажы? Паводле інфармацыі журналістаў польскай газеты ««Rzeczpospolita»» (пераклад - charter97.org), атрыманай з крыніц Службы вайсковай контрвыведкі (СВК), пры вярбоўцы польскага вайскоўца расейцамі значную ролю адыгралі яго «асабістыя праблемы».

- Ён сустракаўся з адным з афіцэраў расейскага Галоўнага выведвальнага ўпраўлення (ГРУ) у Польшчы, які фармальна з'яўляецца дыпламатам у амбасадзе Расеі - распавёў газеце высокапастаўлены прадстаўнік СВК.

Ён адмовіўся аднак перадаць дэталі, прымаючы пад увагу следства, якое праводзіцца. Адначасова ён прызнаў, што палкоўнік не толькі меў доступ да сакрэтных дакументаў польскага войска, але і ў яго былі сертыфікаты, якія надаюць яму магчымасць азнаямлення з таямніцамі NАТО.

- Але гэта не былі сертыфікаты, якія забяспечваюць яму доступ да самай сакрэтнай інфармацыі Паўночнаатлантычнага Альянсу - дадала крыніца.

Што тычыцца маладога юрыста, то ягоныя бацькі - расейцы з правам пастаяннага жыхарства ў Польшчы, а ў яго падвойнае грамадзянства.

- Ён працаваў у адной з юрыдычных фірмаў, якая займалася эканамічнымі справамі. Ён адчуваў сябе лаяльным у стаўленні да Расеі. Вельмі цікавіўся энэргетыкай, актыўна шукаў інфармацыю і кантакты - сцвярджае суразмоўца газеты.

З афіцэрамі ГРУ, якія фармальна працуюць як расейскія дыпляматы ў Польшчы, затрыманыя сустракаліся незалежна адзін ад аднаго. Пасля іх затрымання польскае МЗС прызнала некалькіх расейцаў з амбасады ў Варшаве непажаданымі асобамі. Гэта азначае, што ім трэба будзе з'ехаць з Польшчы.

Нагадаем, што на гэтым тыдні ў Польшчы ў падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расеі затрыманыя палкоўнік з Міністэрства нацыянальнай абароны і адвакат з падвойным - расейскім і польскім - грамадзянствам. Затрыманне правялі супрацоўнікі польскага Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) і вайсковай жандармерыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках