19 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні скокнуў у Нёман з мосту

12
Жыхар Гародні скокнуў у Нёман з мосту

Яшчэ адзін гарадзенец спрабаваў скончыць з сабой, скокнуўшы з мосту на вуліцы Паповіча 16 кастрычніка.

Калі да месца здарэння прыбылі ратавальнікі, міліцыя і брыгада хуткай дапамогі, 43-гадовы мужчына яшчэ стаяў за агароджай аўтамабільнага мосту, распавяла прэс-сакратарка цэнтра прапаганды і навучання Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. Калі ж гарадзенец усё ж такі скокнуў, яго чакала ўнізе брыгада выратавальнай службы на вадзе. Цягам часу мужчыну аднесла на 35 метраў ад месца падзення. Ратавальнікі выцягнулі яго на бераг і аказалі першую медыцынскую дапамогу. З папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне арганізма» пацярпелы быў адпраўлены ў лякарню, піша «Вячэрні Гродна».

Новы мост на вуліцы Паповіча становіцца папулярным сярод патэнцыйных самагубцаў. Нагадаем, у пачатку жніўня з яго скакаў мужчына, а ў мінулую пятніцу 47-гадовая гарадзенка спрабавала звесці рахункі з жыццём у гэтым жа месцы. Цяпер яна знаходзіцца на лячэнні ў псіхіятрыі.

Учорашні выпадак у Гарадзенскім абласным клінічным цэнтры «Псіхіятрыя-наркалогія» не каментуюць, паколькі асцерагаюцца, што ў горадзе пачнецца «эпідэмія» скачкоў з Новага мосту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках