19 красавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Я - вялікі лектар-атэіст»

71
Лукашэнка: «Я - вялікі лектар-атэіст»

На сённяшняй прэс-канферэнцыі раскрыліся чарговыя «таленты» дыктатара.

«Я сам паводле прафесіі лектар. У свой час лектарскую школу скончыў і нядрэнна чытаў лекцыі. Прынамсі, у мяне пустых месцаў у зале ніколі не было, калі я выступаў перад аўдыторыяй. Я быў страшным змагаром супраць папоў і царквы ў свой час (...). У маёй сваячкі, сястры па жонцы, муж быў святаром. Ну, і неяк я, вялікі лектар-атэіст, пачаў размаўляць, будучы ўжо дэпутатам Вярхоўнага савета, напачатку стаў з ім размаўляць і выявіў, (...) наколькі я яму саступаю, святару, якога я крытыкаваў. Ён настолькі быў пісьменны і падрыхтаваны ў гэтым. Я зразумеў: не, у атэізм мне лезці не трэба», - цытуе Лукашэнку «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, прэс-канферэнцыя Лукашэнкі для расейскіх СМІ доўжылася амаль шэсць гадзін.

Больш за сто журналістаў з 50 суб'ектаў Расейскай Федэрацыі амаль увесь тыдзень правялі ў Віцебскай вобласці, на прыкладзе якой знаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём Беларусі. Сёння з імі сустрэўся Лукашэнка. Цэнтральнай тэмай прэс-канферэнцыі стала сітуацыя ва Украіне.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках