23 красавiка 2024, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі палітолаг: Санкцыі ўжо становяцца балючымі для РФ

6
Польскі палітолаг: Санкцыі ўжо становяцца балючымі для РФ

Яны павінны быць прадоўжаныя, каб прынесці вынікі.

Крэмль добра ацэньвае перамовы ў Мілане, а гэта можа азначаць, што на Маскву няма дастатковага ціску, каб яна выконвала менскія пагадненні. Аб гэтым сказаў у эфіры Polskie radio, палітолаг Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі.

Ён сцвярджае, што калі Расея цяпер спыніць агрэсію супраць Украіны, то не таму, што зменіць свае намеры. Польскі экспэрт дадаў, што Масква напэўна спадзяецца на ўнутраныя праблемы Украіны, якія могуць паўстаць хоць бы праз будучую зімы. Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі падкрэсліў, што Расея хоча аднавіць сваю імперыю і нельга меркаваць, што чарговыя пагадненні прынясуць эфект і будуць выконвацца Масквой.

Санкцыі, на думку палітолага, павінны доўжыцца некаторы час, каб яны пачалі прыносіць вынікі. Але ён адзначыў, што яны ўжо становяцца балючымі для Расеі.

Фота: gazetapolska.pl

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках