20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца з Гародні цудам выжыў пасля аварыі на хуткасці 120 км/гадзіну

34

BMW 7-Series вылецеў на газон, знёс некалькі дрэў, стукнуўся аб слуп і адскочыў да прыпынку.

Кіроўца цудам застаўся жывы, не атрымаўшы ніводнай драпіны. Дзяніс сам распавёў, што адбылося.

- Я атрымаў урок на ўсё жыццё. Перад аварыяй я ехаў з хуткасцю 120 км/ч. У сваіх сілах быў упэўнены і спяшаўся, таму на кальцы хуткасць не зніжаў. Аднак там з'явілася шэрая Audi. Каб не сутыкнуцца з ёй, я пачаў тармазіць. Аўтамабіль занесла на вільготным асфальце. Пасля ўдару аб бардзюрны камень на знешнім баку кальца аўто падкінула ў паветра і пачало круціць. Збіў некалькі дрэў і стукнуўся аб слуп, далей адскочыў на прыпынак. Аўтамабіль нават не заглух, - кажа ён.

- Падчас удару не спрацавалі падушкі бяспекі і, але я не атрымаў ніводнай драпіны, - дапоўніў Дзяніс. - Кузаў трохі заціснуў ногі, але мне ўдалося хутка вызваліцца і вылезці з аўто. Неўзабаве пад'ехалі супрацоўнікі ДАІ і хуткай дапамогі. Мяне забралі ў лякарню, уважліва агледзелі і адправілі на рэнтген-здымак. Лекары доўга дзівіліся, як можна было так лёгка адкараскацца пасля такога ўдару. Цалкам усведамляю, што не меў рацыі. Днём так хутка ніколі не езджу, а вось у гэты раз занадта спяшаўся. Мой выпадак унікальны, але высновы я зрабіў на ўсё жыццё.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках