18 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Козік на чале ФПБ занадта дорага абыходзіўся ўладам

11
Аляксандр Ярашук: Козік на чале ФПБ занадта дорага абыходзіўся ўладам

Замена Козіка на Орду - вымушаная.

Як адзначае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, нікому, акрамя як асабліва давераным асобам, Лукашэнка не можа даручыць Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Гэта ўжо штодзённая практыка, калі камсамольскіх актывістаў кідаюць на прафсаюзы. Так і цяпер былы кіраўнік БРСМ цалкам можа ачоліць ФПБ, - мяркуе суразмоўца. - Гэтае прызначэнне абсалютна не мяняе сістэмы, застануцца традыцыі, падкантрольнасць федэрацыі ўладам, несамастойнасць. Усё наладжана на наступныя прэзідэнцкія выбары.

На думку Аляксандра Ярашука, адстаўка Леаніда Козіка - вымушаная замена.

- Гэта той выпадак, калі трэба было прымаць пастанову, паколькі для ўладаў знаходжанне гэтай асобы на чале федэрацыі каштавала вялікіх выдаткаў. Акрамя таго, перад прэзідэнцкімі выбарамі арганізацыя павінна заставацца пад пільным кантролем і падначаленнем улады, - падкрэсліў лідар БКДП.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках