19 сакавiка 2024, aўторак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Двойчы «пахаваная» снайперка з Барысава на мітынгу ў Маскве

70

Беларуска Наталля Красоўская, якая ваюе на баку «ДНР», усё яшчэ жывая.

Грамадзянка Беларусі Наталля Красоўская, якая ваявала ў якасці снайперкі на баку тэрарыстаў на ўсходзе Украіны, на мітынгу ў падтрымку так званай «Наваросіі» ў Маскве абуралася, ці апраўданая смерць баевікоў, якія змагаліся пад сцягам Расейскай Федэрацыі на ўсходзе Украіны.

Словы тэрарысткі падаў у «Твітэры» журналіст Андрэй Краснашчокаў.

«Красоўская выступіла на мітынгу. Асноўным у яе прамове стала: ці апраўданая была смерць «апалчэнцаў» на ўсходзе Украіны пад расейскім сцягам?»- піша журналіст.

Нагадаем, у канцы верасня расейскія журналісты паведамілі, што снайперка з Барысава Наталля Красоўская, якая ваявала на баку баявікоў, загінула. Яна нібыта была пахаваная на Саўр-Магіле.

Раней у жніўні таксама паведамлялася пра смерць барысаўскай снайперкі пад Енакіева. Аднак яна была жывая і запісала відэазварот, у якім пагражала «Хартыі».

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках