24 красавiка 2024, Серада, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошыну не паклікалі назіраць за выбарамі ва Украіне

25
Ярмошыну не паклікалі назіраць за выбарамі ва Украіне

ЦВК Беларусі не возьме ўдзел у назіранні за датэрміновымі выбарамі ва ўкраінскі парламэнт 26 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік, паведамляе БелаПАН.

У ЦВК Беларусі, са слоў Лазавіка, украінская старана не даслала традыцыйнага раней запрашэння.

Сакратар ЦВК звязвае гэта са зменай парадку запрашэння назіральнікаў на выбары ва Украіне. "Цяпер Украіна прыняла пастанову, што дзяржавы і міжнародныя арганізацыі, якія хочуць назіраць за выбарамі, самі падаюць заяўкі", - патлумачыў Лазавік.

Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінская старана "пэрсанальна нікога не запрашала", але пры гэтым адзначыў, што ў Цэнтрвыбаркамаў Беларусі і Украіны "засталіся добрыя таварыскія стасункі".

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках