19 красавiка 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Раду балатуецца больш за сотню дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы»

6
У Раду балатуецца больш за сотню дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы»

У Вярхоўную раду VII склікання балатуюцца 127 дэпутатаў, якія галасавалі за «дыктатарскія законы» 16 студзеня, з іх 39 кандыдатаў балатуюцца паводле спісаў партый.

Пра гэта паведамляе рух «ЧЕСНО», які прааналізаваў пералік кандыдатаў паводле партыйных спісаў і у мажарытарых акругах (у тым ліку, самавылучэнцаў), размешчаны на сайце ЦВК паводле стану на 1 кастрычніка, пасля завяршэння афіцыйнага тэрміну рэгістрацыі кандыдатаў, паведамляе УНІАН.

Згодна з паведамленнем, больш за ўсё такіх кандыдатаў у спісе «Апазіцыйнага блока» - 15: Бахцеева Таццяна Дзмітрыеўна, Белы Аляксей Пятровіч, Волкаў Аляксандр Міхайлавіч, Варапаеў Юрый Мікалаевіч, Горына Ірына Анатольеўна, Далжанкоў Аляксандр Валер'евіч, Коваль Аляксандр Іванавіч, Корж Павел Пятровіч, Лёвачкіна Юлія Уладзіміраўна, Мірны Іван Мікалаевіч, Мірашнічэнка Юрый Рамановіч, Нячаеў Аляксандр Ігаравіч, Навінскі Вадзім Уладзіслававіч, Шатваран Вілен Рыгоравіч, Шуфрыч Нестар Іванавіч.

На другім месцы спіс Камуністычнай партыі Украіны - 13 кандыдатаў: Аляксееў Ігар Віктаравіч, Бідзёўка Уладзімір Анатольевіч, Гардзіенка Сяргей Уладзіміравіч, Кілінкараў Спірыдон Паўлавіч, Леўчанка Вольга Уладзіміраўна, Булах Вікторыя Уладзіміраўна, Мармазаў Яўген Васільевіч, Мартынюк Адам Іванавіч, Міхайленка Вольга Дзмітрыеўна, Парубак Емяльян Нікановіч , Сіманенка Пётр Мікалаевіч, Спірына Ірына Дзмітрыеўна, Цыбенка Пётр Сцяпанавіч. На апошнім месцы - партыя Сяргея Цігіпкі «Моцная Україна», дзе налічваецца 11 тых, хто галасаваў за закон 16 студзеня: Васадзэ Тарыэл Шакравіч, Волкаў Аляксандр Анатольевіч, Джыга Мікалай Васільевіч, Крук Юрый Барысавіч, Макеенка Уладзімір Уладзіміравіч, Мельнічук Ларыса Юр'еўна, Палякоў Васіль Леанідавіч, Цігіпка Сяргей Леанідавіч, Фабрыкант Святлана Самуілаўна, Федарак Генадзь Дзмітрыевіч, Шаблатовіч Алег Мікалаевіч.

Таксама 88 кандыдатаў, якія галасавалі за дыктатарскія «законы 16 студзеня», вылучаюцца ў аднамандатных выбарчых акругах. Сярод іх 2 кандыдаты вылучаны Камуністычнай партыяй Украіны - Губар Віктар Іванавіч і Дорахаў Антон Мікалаевіч; 1 кандыдат вылучаны Блокам Пятра Парашэнкі - Атрошанка Уладзіслаў Анатольевіч.

Астатнія 85 кандыдатаў ідуць самавылучэнцамі. Толькі ў адной акрузе - 101 акругі на Кіраваградчыне - балатуюцца адразу двое, якія галасавалі за «законы 16 студзеня» - Грушэўскі Віталь Анатольевіч і Паплаўскі Міхаіл Міхайлавіч.

Больш за ўсё такіх кандыдатаў балатуецца ў Харкаўскай вобласці - 13. На другім месцы Днепрапятроўская - 11 кандыдатаў. У Данецкай вобласці - 9, у Запарожскай - 7. Луганскай, Адэскай і Чаркаскай - па 5. У Мікалаеўскай і Чарнігаўскай - па 4. У Валынскай, Жытомірскай, Кіеўскай і Хмяльніцкай - па 3. У Вінніцкай, Закарпацкай, Кіраваградскай, Палтаўскай, Сумскай , Херсонскай - па 2. У Чарнавіцкай вобласці - адзін кандыдат. Разам з тым, шэраг народных дэпутатаў дзеючага склікання Вярхоўнай Рады Украіны, якія вылучаюцца на гэтых парламенцкіх выбарах, пасля напісалі заявы з зняпраўджваннем свайго галасавання за «дыктатарскі закон».

Заяву з просьбай разглядаць як вынік свайго галасавання - «Не галасаваў» напісалі: Аляксандр Едзін (4 сакавіка), Сяргей Лабазюк (1 жніўня), Валянцін Нічыпарэнка (11 сакавіка), Віктар Астапчук (дата невядомая), Уладзімір Пехаў (29 студзеня), Віктар Цімашэнка (6 жніўня). Юрый Мірашнічэнка падаў заяву з просьбай разглядаць як вынік яго галасавання - «Супраць». Уладзіслаў Атрошанка 1 кастрычніка звярнуўся ў апарат ВРУ з просьбай выправіць звесткі аб пайменным галасаванні 16 студзеня ў электроннай базе Вярхоўнай Рады, паколькі даводзіць, што не галасаваў за ўказаны законапраект і залічэнне яго голасу «за» было «тэхнічнай памылкай».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках