24 красавiка 2024, Серада, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўмільёна украінцаў змогуць бязвізава ездзіць у Румынію

2
Паўмільёна украінцаў змогуць бязвізава ездзіць у Румынію

У чацвер адбылося падпісанне Пагаднення паміж Кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Румыніі аб мясцовым памежным руху.

Як паведамляе УНІАН, пагадненне падпісалі прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк і прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта ў Кіеве.

"Магу гэта назваць яшчэ адным крокам да бязвізавых паездак паміж грамадзянамі Украіны і краінамі-чальцамі ЕЗ. Цяпер, у адпаведнасці з гэтым пагадненнем, амаль паўмільёна украінцаў, якія жывуць у 30-кіламэтровай зоне на мяжы з Румыніяй, могуць без віз ездзіць у Румынію і наадварот. Нашы румынскія сябры, у адпаведнасці з украінскім нацыянальным заканадаўствам, могуць перасякаць ўкраінскую мяжу без віз", - сказаў Яцэнюк падчас супольнага брыфінгу з Понтэ і прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова Юрыем Лянкэ.

Яцэнюк нагадаў таксама, што Украіна цяпер выконвае план дзеянняў аб бязвізавым рэжыме паміж Украінай і ЕЗ.

"Мы спадзяемся, што ўкраінцы будуць без віз ездзіць ва ўсе краіны-чальцы ЕЗ", - сказаў кіраўнік украінскага ўрада. Яцэнюк таксама падзякаваў румынскаму прэм'еру за тое, што Румынія першай ратыфікавала Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ.

"Наша краіна мае суседзяў, але я магу сказаць, што цяпер за гэтым сталом сядзяць сябры", - сказаў Яцэнюк.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках