26 красавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тыдзень да выбараў: У Раду могуць прайсці ўжо восем партый

1

Перамовы аб стварэнні кааліцыі ў Радзе 8-га склікання паміж лідэрамі буйных партый - на фінішнай прамой.

Паводле звестак закрытых унутраных сацапытанняў партый, з якімі азнаёмілася «Сегодня», блоку Парашэнкі разам з мажарытаршчыкамі не ўдасца сфармаваць кааліцыю з 226 сваіх дэпутатаў, зрабіўшы «ручную Раду», - бо ў парламент праходзяць, паводле розных звестках, ад 5 да 8 палітычных сіл . А значыць, палітыкам прыйдзецца дамаўляцца. Праект кааліцыйнага пагаднення ўжо рыхтуецца, але падпісаць яго да выбараў наўрад ці паспеюць. Ды і склад будучай большасці яшчэ не зацверджаны: таргі і барацьба за дэпутацкія крэслы, са слоў палітолагаў, узмацніліся. Выданне высветліла, што перашкаджае стварэнню кааліцыі і хто можа сфармаваць парламенцкую большасць.

Таргі. У тэлеінтэрв'ю Парашэнка пацвердзіў, што яго каманда рыхтуе праект кааліцыйнага пагаднення, і выказаў надзею, што ў Радзе ўдасца сфармаваць канстытуцыйную большасць - больш за 300 дэпутатаў.

«Цяпер сітуацыя ў падвешаным стане - перамовы спыніліся. Усё будзе залежаць ад вынікаў: будзем ісці ў кааліцыю з тымі, хто набярэ больш», - сказаў адзін і кіраўнікоў перадвыбарнага штаба прэзідэнцкай партыі. З ягоных слоў, кааліцыя з «Радыкальнай партыяй» Алега Ляшко не разглядаецца. Паводле інфармацыі крыніц у «Бацькаўшчына», Юлія Цімашэнка згоды на ўдзел у кааліцыі не дала. Ды і, на думку палітолага Вадзіма Карасёва, з упэўненасцю на 99,9% ЮВТ будзе ў апазіцыі. «Агулам склад кааліцыі будзе залежаць ад вынікаў выбараў і ад таго, ці з'явіцца ў Радзе «Апазіцыйны блок». Ёсць два варыянты: альбо сфармуюць кааліцыю «нацыянальнага адзінств», з удзелам апазіцыі (і прадстаўнікоў Данбаса), альбо «кааліцыю большасці» - блок прэзідэнта плюс «Народны фронт» і мажарытаршчыкі», - сказаў Карасёў.

Мяркуючы паводле апошніх звестках сацапытанняў, з партыямі-прадстаўнікамі Усходу трэба лічыцца: «У «Апазіцыйнага блока» - добрая дынаміка. Яшчэ месяц таму сацыёлагі казалі аб 2,5% падтрымкі, а цяпер - пра 7,4%. Іх рывок зразумелы: сітуацыя ў краіне і тое, як працуе сёння ўлада, гуляе толькі на карысць апазіцыі», - мяркуе палітолаг Косця Бандарэнка.

ПРЭМ'ЕР. У інтэрв'ю Пётр Аляксеевіч не адказаў на пытанне: «Ці застанецца Арсень Яцанюк прэм'ерам?». Ягоная рыторыка зразумелая, мяркуюць эксперты, - бо прэзідэнт лабіруе свайго кандыдата, цяперашняга віцэ-прэм'ера Уладзіміра Гройсмана. Апошнім часам Яцанюк таксама нічога не каментуе на гэты конт. Але рыторыка ягонай перадвыбарнай рэкламы кажа сама за сябе: «Хочаш, каб Яцанюк застаўся прэм'ерам, выбірай «Народны фронт». Але палітолагі папярэджваюць: такі адчайны ход можа згуляць з ім кепскі жарт». У абодвух штабах разумеюць, што змагаюцца яны за адных выбаршчыкаў . Парашэнка, не адказаўшы на пытанне пра дамоўленасці з Яцанюком, паказаў, што яго не задавальняе шантаж «фронту». А для апошняга такая рыторыка можа выйсці бокам: калі яны раптам набяруць менш за 10% галасоў, паплечнікі Парашэнкі пачнуць крытыкаваць Яцанюка: «Маўляў, за яго прагаласавала мала людзей. Значыць, бачыць прэм'ерам яго не хочуць», - мяркуе палітолаг Уладзімір Фясенка.

Выбары: штраф і ўрны на перадавой

Учора прэзідэнт падпісаў закон аб крымінальнай адказнасці за парушэнне выбарчых правоў грамадзян. Цяпер за продаж або куплю галасоў на выбарах парушальнікам пагражае штраф або турэмны тэрмін. Прычым адказваць паводле закону будуць не толькі тыя, хто падкупляе выбаршчыкаў, але і тыя, хто «прадаецца» - раней КК не прадугледжваў пакарання выбаршчыкаў за продаж галасоў. «Злачынным будзе ўважацца неправамерная выгада на суму, якая перавышае 36 грн 54 кап (3% ад сумы мінімальнай зарплаты), атрыманая за: адмову ад галасавання, галасаванне больш за адзін раз, галасаванне за асобнага кандыдата, альбо за перадачу бюлетэня іншай асобе», - патлумачылі ў МУС. Кіраўнік ведамства Арсен Авакаў удакладніў: за продаж голасу могуць аштрафаваць на 1700-5100 грн або пасадзіць у турму на 2 гады. А за спробу падкупіць выбаршчыка могуць пасадзіць у турму на 3 гады.

Правакацыі. У МУС ужо актыўна рыхтуюцца да магчымых правакацый 26 кастрычніка: міліцыянты перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы і дзяжурству. У дзень галасавання за парадкам будуць сачыць больш за 60 тыс супрацоўнікаў МУС і Нацгвардыі. Са слоў дарадцы кіраўніка МУС Зарана Шкірака, асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць «зоне рызыкі» - свабодным ад баевікоў тэрыторыям у Данецкай і Луганскай абласцях. Неафіцыйна ў МУС нам таксама распавялі, што асцерагаюцца навалы зброі ў буйных абласных цэнтрах. «Цяперашнія выбары будуць адрознівацца ад усіх папярэдніх асаблівым напалам запалу, бо сітуацыя ў краіне нестабільная праз баявыя дзеянні на Усходзе. Ёсць інфармацыя аб масавым перамяшчэнні зброі ў Кіеў і буйныя абласныя цэнтры. Яна можа быць выкарыстана правакатарамі. Мы гэта ўлічылі, і стварылі групы хуткага рэагавання. Таксама будуць дзяжурыць міліцэйскія выбуховатэхнічныя групы», - распавяла інфармаваная крыніца ў МУС.

Данбас. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, на Данбасе выбары не змогуць правесці ў 14 з 32 выбарчых акругаў. «У Данецкай вобласці не змогуць прагаласаваць у 8 выбарчых акругах з 21. У Луганскай вобласці галасаванне не адбудзецца ў 6 акругах з 11», - заявіў кіраўнік ЦВК Міхаіл Ахендоўскі. Але жыхары гэтых рэгіёнаў змогуць прагаласаваць на любым іншым участку: сёння - апошні дзень, калі можна прыйсці ў Дзяржрэестр выбаршчыкаў па месцы фактычнага пражывання з заявай. Наўзамен выдадуць дазвол на галасаванне.

Магчыма, змогуць прагаласаваць і жаўнеры ў зоне АТА - пастанова аб тым, як пройдуць выбары на перадавой, прыме Рада на сваім пазачарговым пасяджэнні, што пройдзе ўжо сёння, 20 верасня: «Магчыма, байцам прывязуць скрыні. А магчыма, ім прыйдзецца ехаць на бліжэйшыя выбарчыя ўчасткі», - распавёў спікер АТА Уладзіслаў Селязнёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках