26 красавiка 2024, Пятніца, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 200 тысяч транспартных сродкаў зарэгістраваныя ў сістэме ВelToll

4
Больш за 200 тысяч транспартных сродкаў зарэгістраваныя ў сістэме ВelToll

Мяжа ў 200 000 зарэгістраваных транспартных сродкаў пераадоленая сістэмай BelToll ў кастрычніку.

«Колькасць транспартных сродкаў з'яўляецца адным з ключавых параметраў эфектыўнасці сістэмы. Чым больш карыстальнікаў платных дарог у Беларусі - тым больш сродкаў паступае ў рэспубліканскі бюджэт на іх утрыманне і мадэрнізацыю. Колькасць карыстальнікаў вырасла разам з працягласцю платнай дарогі - у прыватнасці, паказальная мяжа ў 200 000 бартавых прылад была дасягнутая пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новых участкаў дарог. Таксама гэты паказчык кажа пра тое, што мы дамагліся высокай інфармаванасці транспартных кампаній аб працы сістэмы і аб правілах яе выкарыстання», - заявіў charter97.org Сяргей Буры, менеджэр па сувязях з грамадскасцю аператара сістэмы BelToll ЗТАА «Капш Тэлематыка Сервісіз».

У кастрычніку ў сістэме BelToll зарэгістравана 200 000 транспартных сродкаў, пераважна з Беларусі, Расеі, Польшчы, Украіны, краін Балтыі: 51% ад агульнай колькасці зарэгістраваных транспартных сродкаў - замежныя. Больш за ўсё зарэгістраваных транспартных сродкаў належыць рэзідэнтам Расеі (12%), Украіны (10%), Польшчы (10%) і Літвы (7%).

Па-ранейшаму амаль 80% усіх зарэгістраваных транспартных сродкаў маюць тэхнічна дапушчальную агульную масу больш за 3,5 тон. Другая паводле велічыні група - парадку 16% - транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тон, зарэгістраваныя за межамі Мытнага саюза. Аўтобусы складаюць блізу 5% ад агульнай колькасці транспартных сродкаў у сістэме.

Цяпер BelToll працуе на асноўных аўтамагістралях Беларусі, а яе агульная даўжыня складае 1189 кіламетраў. Інфраструктура сістэмы ўключае ў сябе 90 станцый збору аплаты; у краіне працуюць 52 пункты абслугоўвання кліентаў, у якіх можна ўзяць пад заклад бартавыя прылады, заключыць дагавор на карыстанне дарогай і папоўніць свой асабовы рахунак.

BelToll - гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая ўведзена ў камерцыйную эксплуатацыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 жніўня 2013 года. Сістэма заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе ажыццяўляць збор аплаты з карыстальнікаў дарогі без неабходнасці прыпынку транспартных сродкаў у пунктах збору платы за праезд.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках