24 красавiка 2024, Серада, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты не змаглі сабрацца на апошняе паседжанне Рады

2
Дэпутаты не змаглі сабрацца на апошняе паседжанне Рады

Народныя дэпутаты не змаглі сабрацца на апошняе пасяджэнне ўкраінскага парламента.

Сёння раніцай у залі Вярхоўнай Рады зарэгістраваліся толькі 223 дэпутаты пры 226 неабходных для прыняцця пастаноў. Спікер парламента Аляксандр Турчынаў абвясціў перапынак да 10:45 паводле мясцовага часу, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Цяпер Турчынаў сабраў лідэраў фракцый і дэпутацкіх груп для правядзення кансультацый. Ён таксама папрасіў іх забяспечыць яўку народных дэпутатаў на пленарнае пасяджэнне.

Сёння дэпутаты павінны былі ўнесці змены ў закон «Аб выбарах народных дэпутатаў» з тым, каб забяспечыць іх належную арганізацыю. Таксама дэпутаты павінны былі ўрэгуляваць пытанне галасавання на пазачарговых выбарах удзельнікаў АТА.

Таксама планавалася ўрэгуляваць шэраг сацыяльных пытанняў, у прыватнасці, што да адпачынкаў, для тых, хто працуе на тэрыторыі правядзення АТА.

Фота: ТСН

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках