16 красавiка 2024, aўторак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна возьме ўдзел у вучэннях NATO і краін-партнёраў у Турцыі

2
Украіна возьме ўдзел у вучэннях NATO і краін-партнёраў у Турцыі

Вучэнні накіраваныя на ўмацаванне патэнцыялу краін-удзельніц для сумеснай працы і супрацоўніцтва.

У панядзелак, 20 кастрычніка, стартуюць рэгіянальныя штабныя вучэнні NATO у Турцыі. Яны будуць доўжыцца да 24 кастрычніка, у вучэннях возьмуць удзел 12 краін-партнёраў Альянсу, піша zn.ua.

«Вучэнні накіраваныя на ўмацаванне патэнцыялу краін-удзельніц для сумеснай працы і супрацоўніцтва», - гаворыцца ў заяве.

Сярод краін-партнёраў, якія ўдзельнічаюць у вучэннях - Азербайджан, Алжыр, Боснія і Герцагавіна, Іарданія, Казахстан, Чарнагорыя, Маўрытанія, Македонія, Малдова, Пакістан, Сербія і Украіна.

Чакаецца, што ў вучэннях возьмуць удзел 143 чалавекі, з іх 84 будуць прадстаўляць Турцыю, 11 - іншыя краіны NATO, 48 - краіны-партнёры альянсу, гаворыцца ў заяве турэцкага генштаба.

Як вядома, больш за палову грамадзян Украіны (52%) гатовыя падтрымаць уступленне ў NATO на ўсеўкраінскім рэферэндуме, калі б такі праходзіў бліжэйшым часам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках