20 красавiка 2024, Субота, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква прыстрашыла прызнаць Прыднястроўе

31
Масква прыстрашыла прызнаць Прыднястроўе

Кіраўнік расейскага МЗС шантажуе ўлады Малдовы.

Сяргей Лаўроў заявіў, што ў выпадку адмовы Кішынёва ад пазаблокавага статусу Прыднястроўе будзе мець «поўнае права прыняць пастанову аб сваёй будучыні самастойна», паведамляе «Інтэрфакс».

Пра гэта міністр замежных спраў РФ заявіў на адкрытай лекцыі замежнапалітычных пытанняў у Маскве. Ён нагадаў пра дамоўленасці, якія былі ўзгодненыя ў пачатку працэсу ўрэгулявання ў Прыднястроўі, калі сфармаваўся фармат «пяць плюс два». У перамовах удзельнічаюць Малдова і Прыднястроўе як бакі канфлікту, Расея, Украіна і АБСЕ як пасярэднікі, а Еўразвяз і ЗША ў якасці назіральнікаў.

«Калі - і гэта было адным з ключавых момантаў, калі пачыналі працэс «пяць плюс два», усе пагадзіліся з тым, што калі Малдова губляе свой суверэнітэт і паглынаецца іншай краінай або калі Малдова мяняе свой вайскова-палітычны статус на блокавы з нейтральнага, то прыднястроўцы маюць поўнае права прыняць пастанову аб сваёй будучыні самастойна, і мы будзем гэтую базавую пазіцыю, з якой усе пагадзіліся, з якой усё пачалося, адстойваць», - сказаў Лаўроў.

Прыднястроўская Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ПМССР) была абвешчаная як савецкая рэспубліка ў складзе СССР на II Надзвычайным З'ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя, які адбыўся ў Ціраспалі 2 верасня 1990 года. У 1991 годзе яна была перайменаваная ў Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку. З таго часу Расея падтрымлівала з непрызнанай дзяржавай эканамічныя і палітычныя сувязі, аднак не прызнавала яе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках