19 красавiка 2024, Пятніца, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея мае намер размясціць у Крыме ядзерную зброю

32
Расея мае намер размясціць у Крыме ядзерную зброю

Сябры Кангрэса ЗША абвінавацілі расейскія ўлады ў жаданні размясціць у анэксаваным Крыме носьбіты тактычнай ядзернай зброі.

У прыватнасці размова ідзе аб стратэгічных бамбавіках Тую-22М3 і аператыўна-тактычных ракетных комплексах «Іскандэр-М».

Як паведамляе «Коммерсант», аб такіх планах Крамля кангрэсмены паведамілі ў лісце прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

«Размяшчэнне ядзернай зброі на суверэннай тэрыторыі іншай дзяржавы без яе згоды з'яўляецца падступнай і цынічнай пастановай. Гэта дазволіць Расеі ўшчыльную наблізіцца да баз NATO, атрымаўшы вайсковую перавагу ў рэгіёне», - гаворыцца ў звароце.

На думку кангрэсменаў, дзеянні расейскага кіраўніцтва з'яўляюцца «абуральным парушэннем» пагаднення паміж РФ і NATO, падпісаным ў 1997 годзе і якое дазваляе расейскім вайсковым прадстаўнікам знаходзіцца на базах і аб'ектах альянсу. Заканадаўцы запатрабавалі ад прэзідэнта ЗША ўжо бліжэйшым часам праінфармаваць Кангрэс аб магчымых адказных кроках, якія могуць зрабіць у Вашынгтоне.

Амерыканскія заканадаўцы сцвярджаюць, што яшчэ ў пачатку жніўня расейскія ўлады прынялі пастанову аб перакідцы ў Крым бамбавікоў Ту-22М3 і комплексаў «Іскандэр-М», здольных у перспектыве наносіць удары высокадакладнымі крылатымі ракетамі Р-500, у тым ліку з ядзернымі боегалоўкамі.

Апошняе, са слоў сябра камітэта ў справах узброеных сіл Сената ЗША Джэймса Інафэ, з'яўляецца прамым парушэннем Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці, падпісанай СССР у 1987 годзе. Далёкасць палёту гэтай ракеты складае 2600 км, у той час як пагадненне забараняе вырабляць і выпрабоўваць зброю наземнага базавання з радыусам дзеяння ад 500 км да 5500 км.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках