25 красавiка 2024, Чацвер, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Адзінства ЕЗ будзе выпрабоўвацца

Браніслаў Камароўскі: Адзінства ЕЗ будзе выпрабоўвацца

Санкцыі супраць Расеі дадуць станоўчы эфект, аднак хутка адзінства Еўразвязу ў гэтым пытанні будзе выпрабоўвацца.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita заявіў польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, паведамляе «Украинская правда».

З ягоных слоў, увесь Захад аб'яднаўся ў тым, што Расея павінна аддаць Крым, каб пазбавіцца ад санкцый.

«Сёння мы бачым, што санкцыі ўплываюць абмежавана, але станоўча. Палітыка санкцый падмацавала супраціў украінцаў. Расейская задума захапіць усю Усходнюю Украіну не атрымалася. Ім удалося гэта на Данбасе, але ў Харкаве, Адэсе і многіх іншых гарадах гэтага няма, - заявіў Камароўскі. - Важна падтрымліваць агульную пазіцыю ЕЗ, якая ў найбліжэйшай будучыні можа мець выпрабаванне».

З ягоных слоў, Польшча паслядоўна выступае за адкрытасць ЕЗ і NATO і выкананне абяцання, дадзенага Украіне ў Бухарэсце ў 2008 годзе (аб магчымасці ўступлення ў NATO).

«Гэта не значыць, што гэта атрымаецца рэалізаваць сёння. Наадварот, сёння гэта зрабіць цяжэй», - растлумачыў ён.

Што тычыцца пастановы ўкраінскага крызісу, то Камароўскі мяркуе, што гэта цяпер адказнасць Украіны і астатніх удзельнікаў «нармандскага фармату, якія ўзялі на сябе ўсю адказнасць».

Камароўскі патлумачыў, што цяпер Польшча пераключылася на канкрэтныя спосабы дапамагчы Украіне: у рэформе мясцовага самакіравання, войска, стварэнні польска-ўкраінскага фонду дапамогі малому і сярэдняму бізнэсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках