25 красавiка 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ганцавічамі гарэла чыгуначная станцыя

1

Блізу шасці раніцы 20 кастрычніка здарыўся пажар у будынку чыгуначнай станцыі ў вёсцы Малькавічы Ганцавіцкага раёна.

Як распавёў прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, аб гэтым здарэнні паведаміла а 5.53 у Ганцавіцкі РАНС дзяжурная па станцыі, паведамляе БелаПАН.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў гарэў дах будынка. Пажар ліквідаваны за 12 хвілін. Пацярпелых няма. Агнём пашкоджаны франтон будынка на плошчы 20 квадратных метраў.

Прычына пажару высвятляецца.

Станцыя ўяўляе сабой аднапавярховы будынак 1945 года пабудовы, памерамі ў плане 25,6х14,7 м. Памяшканні станцыі абсталяваныя аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, якая спрацавала на ўзгаранне.

Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках