19 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пуцін прапаноўваў Туску акупаваць Львоў

40
Радаслаў Сікорскі: Пуцін прапаноўваў Туску акупаваць Львоў

Расея хацела прыцягнуць Польшчу да падзелу тэрыторыі Украіны.

Пра гэта распавёў былы міністр замежных спраў Польшчы і цяперашні маршалак Сейма Радаслаў Сікорскі, якога цытуе выданне Politico Magazine.

"Пуцін хоча, каб Польшча накіравала войскі ва Украіну. Гэта былі сігналы, якія яны нам дасылалі. Мы ведалі, што гэта тое, пра што яны думаюць на працягу многіх гадоў, - сказаў Сікорскі. - Гэта была адна з першых прапаноў, якую Пуцін сказаў прэм'ер-міністру Дональду Туску (неўзабаве стане прэзідэнтам Еўрапейскай рады), калі ён наведаў Маскву. Ён працягваў казаць, што Украіна - штучная краіна і што Львоў - гэта польскі горад, і чаму б нам проста не разабрацца разам".

З ягоных слоў, Расея хоча падштурхнуць краіны Захаду "да краю", піша "Украінская праўда".

"Пуцін думае, што ён сутыкнуўся з купкай слабакоў. І ён думае, што мы не пойдзем на вайну, каб абараняць краіны Балтыі. Вы ведаеце, можа быць, ён і мае рацыю", - дадаў Сікорскі.

Раней прэзідэнт РФ заявіў, што можа ўвесці войскі ў Варшаву, Вільню і шэраг іншых сталіц краін ЕЗ і NАТO. Пра гэта Пуцін сказаў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, які, у сваю чаргу перадаў змест размовы прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках