25 красавiка 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія фанаты паедуць на матч БАТЭ - "Шахцёр" пад канвоем

15
Украінскія фанаты паедуць на матч БАТЭ - "Шахцёр" пад канвоем

На матч БАТЭ - "Шахцёр" украінскія заўзятары прыедуць у суправаджэнні міліцыі.

Органамі ўнутраных спраў Беларусі прынятыя меры што да «ўзмацнення аховы» грамадскага парадку падчас футбольнага матчу паміж камандамі БАТЭ (Барысаў) і "Шахцёр" (Данецк), які адбудзецца 21 кастрычніка на стадыёне «Барысаў-Арэна», паведамляе БелТА.

«Футбольныя фанаты, якія не выконваюць усталяваныя абмежаванні, будуць выдварацца за межы тэрыторыі фізкультурна-спартовага будынка і спецыяльна абсталяваных месцаў для заўзятараў без кампенсацыі кошту ўваходнага білета, і прыцягвацца да адказнасці ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі», - заяўляюць у міліцыі.

Нагадаем, пасля матчу Беларусь - Украіна 9 кастрычніка былі затрыманыя дзясяткі ўкраінскіх і беларускіх заўзятараў за выкананне хіта пра прэзідэнта РФ. У выніку многіх фанатаў прысудзілі да штрафаў і арыштаў, аднак пасля ўмяшання прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі яны былі вызваленыя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках