29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі Беларусі пратэстуюць супраць змен у законах аб адукацыі

15
Палякі Беларусі пратэстуюць супраць змен у законах аб адукацыі

1200 подпісаў пад пратэстам супраць унясення змен у Кодэкс «Аб адукацыі» накіраваныя ў Міністэрства адукацыі Беларусі.

Непрызнаны афіцыйнымі ўладамі краіны Звяз палякаў мяркуе, што яны могуць стаць пагрозай для дзвюх школ з польскай мовай навучання, якія ўсё яшчэ працуюць у Беларусі ў Гародні і Ваўкавыску. Згодна з праектам, Міністэрства адукацыі хоча, каб у навучальных установах нацыянальных меншасцяў такія дысцыпліны, як «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», «Грамадазнаўства», «Чалавек і грамадства» выкладаліся толькі на расейскай або беларускай мове. Пры гэтым пералік гэтых дысцыплін можа павялічыцца на заяву мясцовых улад, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

- Для нас важна толькі тое, каб паводле гэтага праекту не выйшла так, што на польскай мове ў нашых школах будуць выкладацца толькі польская мова і польская літаратура, - сказаў кіраўнік арганізацыі Мечыслаў Яскевіч. Ён дадаў таксама, што подпісы збіраюцца ва ўсёй Беларусі.

- Мы мяркуем, што прапанаваныя змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» парушаюць нашы правы як прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меншасці, якія гарантуюцца нам як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнародна-прававымі актамі, падпісанымі Беларуссю, - гаворыцца ў звароце.

ЗПБ падкрэслівае, што 1200 адпраўленых подпісаў - гэта толькі пачатак, бо збор працягваецца ва ўсёй Беларусі. У школах з польскай мовай навучання ў нашай краіне вучыцца блізу 750 дзяцей.

Фота: Agnieszka Sadowska/Agencja Gazeta

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках