20 красавiка 2024, Субота, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прэм'ер ДНР»: Замірэнне ў Данбасе спыненае

42
«Прэм'ер ДНР»: Замірэнне ў Данбасе спыненае

Верхавод данецкіх тэрарыстаў Захарчанка заявіў, што ўважае замірэнне за сарванае.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў «Твітэры» так званага «прэм'ер-міністра» ДНР, піша Цензор.нет.

«Пасля сённяшняга абстрэлу ракетамі Данецка замірэнне, нават фармальнае, трэба ўважаць за спыненае», - сказана ў паведамленні ад імя Аляксандра Захарчанкі.

У камэнтары расейскаму агенцтву РІА «Новости» ён заявіў, што ніякіх размоў наконт замірэння з прадстаўнікамі ўлад Украіны ваеўнікі весці не будуць.

Дамоўленасць аб спыненні агню ў Данбасе была дасягнутая ў Менску 5 верасня. Пасля гэтага замірэнне, паводле звестак украінскай стараны, было парушанае сэпаратыстамі і войскамі РФ больш за 1300 разоў.

Фота: AP

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках