19 красавiка 2024, Пятніца, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа ва Унукава: кіроўца снегаўборачнай машыны быў п'яны

25
Катастрофа ва Унукава: кіроўца снегаўборачнай машыны быў п'яны

Кіроўца снегаўборачнай машыны, што сутыкнулася з бізнэс-Джэт прэзідэнта Total Крыстафа дэ Маржэры, быў п'яны.

Як прыярытэтную версію здарэння следства таксама разглядае памылку дыспетчараў. Акрамя таго, будуць правераныя версіі неспрыяльных умоў надвор'я і памылкі пілатавання. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расеі Уладзімір Маркін.

«Цяпер ужо высветлена, што кіроўца снегаўборачнай машыны знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, магчыма, будзе прынятая пастанова аб адхіленні шэрагу супрацоўнікаў аэрапорта ад выканання абавязкаў на перыяд расследавання крымінальнай справы», - заявіў ён.

Авіякатастрофа ва Унукава адбылася ў ноч на аўторак. Пры ўзлёце чатырохмясцовы самалёт Falcon-300, які рухаўся рэйсам Масква-Парыж, зачапіў аўтамабіль спецтэхнікі, загарэўся і паваліўся на ўзлётна-пасадачную паласу. У выніку крушэння загінулі прэзідэнт французскай кампаніі Total Крыстаф дэ Маржэры і трое сябраў экіпажа.

Паводле факту аварыі распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.263 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі судна паветранага транспарту, што пацягнула праз неасцярожнасць смерць дзвюх і больш асоб).

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках