19 красавiка 2024, Пятніца, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекараў «хуткай» у Гомелі рыхтуюць да сустрэчы з Эбола

2
Лекараў «хуткай» у Гомелі рыхтуюць да сустрэчы з Эбола

На гомельскіх станцыях хуткай дапамогі праводзіцца штотыднёвы інструктаж на выпадак выяўлення падазронай інфекцыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лекарка хуткай дапамогі з Гомеля Юлія.

«На нашай станцыі хуткай дапамогі ўжо тыдні два таму з'явіліся загады «зверху» па мерах барацьбы з Эбола. Штотыдзень праводзяцца «пяціхвілінкі», на якіх прагаворваецца алгарытм дзеянняў і правілы паводзінаў пры выяўленні інфекцыі з падазрэннем на гэта захворванне. Алгарытм вельмі падобны на алгарытм пры выяўленні асабліва небяспечных інфекцый накшталт чумы або сібірскай язвы. Гэты «старажытны» алгарытм выкарыстоўваецца і тут, і ён уважаецца за вельмі эфектыўны», - распавяла яна.

Нагадаем, раней менскі вірусолаг запэўніў, што афрыканская ліхаманка Эбола Беларусі не пагражае. Сімптомы хваробы вельмі падобныя на сімптомы грыпу, аднак пры заражэнні Эбола ўсе сасуды ў арганізме чалавека становяцца пранікальнымі, таму з носа, вачэй і вушэй пачынае працякаць кроў. На гэты момант вакцыны ад гэтага захворвання не існуе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках